У Віцебску спынілі распаўсюд неэтычнай рэкламы
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці спыніў распаўсюджванне неэтычнай рэкламы, якая ўводзіла спажыўцоў у зман. Падставай для праверкі сталі звароты грамадзян.
Фота ілюстрацыйнае
Жыхары аднаго з дамоў у Віцебску паведамілі, што прадстаўнікі камерцыйнай кампаніі раскладалі ў паштовыя скрыні прапановы па ўборцы пад’ездаў. У гэтых паперах, акрамя рэкламы паслуг, утрымліваліся і звесткі нібыта пра аплату, напрыклад: «да аплаты на 26.12.2025 — 6,95 рубля».
Фактычна грамадзянам прапаноўвалі аплаціць паслугі, хоць ніякіх дамоў на іх аказанне з гэтай арганізацыяй жыхары не заключалі. Пры гэтым у «квітанцыях» не было поўнай і неабходнай інфармацыі пра паслугу, што магло ўвесці людзей у зман. Прадстаўнікі кампаніі тлумачылі, што гэтыя дакументы з’яўляліся прапановай заключыць дамову-аферту, а згода нібыта пацвярджалася аплатай.
Такія дзеянні былі прызнаныя неэтычнай рэкламай, распаўсюджванне якой забаронена законам «Аб рэкламе». Кіраўніку камерцыйнай кампаніі было вынесена прадпісанне аб недапушчальнасці распаўсюджвання неналежнай рэкламы.
Чытайце таксама:
На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы
У Полацку ліквідавалі стогадовую друкарню, названую ў гонар Францішка Скарыны
Скандальная расійская сетка грамадскага харчавання «Ёбідаёбі» рэгіструе свой таварны знак у Беларусі