БЕЛ Ł РУС

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю

16.01.2026 / 21:15

Nashaniva.com

Сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам трапіў у ДТЗ, пасля якога быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і без прытомнасці, паведамілі чачэнскі апазіцыйны тэлеґрам-канал Niyso і выданне «Кавказ.Реалии».

Адам Кадыраў

Як паведамляецца, Адам Кадыраў знаходзіцца ў рэспубліканскай бальніцы ў Грозным. Цяпер яго, як сцвярджае Niyso, рэанімуюць і рыхтуюць да перавозкі ў Маскву.

Паводле даных крыніц, картэж Кадырава-малодшага рухаўся на вялікай хуткасці, у ДТЗ удзельнічалі некалькі аўтамабіляў, пацярпелі некалькі чалавек. Пасля аварыі Грозны быў часткова перакрыты.

Адаму Кадыраву ўсяго 18 гадоў, але ён даўно вядомая асоба як у Чачні, так і за яе межамі.

У верасні 2023 года Рамзан Кадыраў апублікаваў відэа, на якім тады 15‑гадовы Адам збівае ў СІЗА Мікіту Жураўля, абвінавачанага ў справе пра спальванне Карана. Тады кіраўнік Чачні заявіў, што ганарыцца сынам.

Пасля гэтага Адаму Кадыраву сталі прысвойваць розныя ўзнагароды, а да таго ж, нягледзячы на зусім малады ўзрост, ён заняў у Чачні некалькі высокіх пасад. Сярод іншага ён сакратар Рады бяспекі Чачні і куратар рэспубліканскага МУС.

Чытайце таксама:

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек

Каментары да артыкула