БЕЛ Ł РУС

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

16.01.2026 / 17:14

Nashaniva.com

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі закрыецца на рэканструкцыю ў другой палове 2026 года. Пра гэта ў эфіры праграмы «Марков. Ничего личного» на АНТ расказала генеральная дырэктарка ўстановы Ірына Мацяс.

У Нацыянальным мастацкім музеі. Фота: «Наша Ніва»

«Паводле планаў, калі ўсё пойдзе добра і з афармленнем праекта, і з дакументальнай часткай, то гэта будзе другая палова 2026 года. То-бок летам галоўны корпус ужо будзе закрывацца. Мы яшчэ будзем гэта анансаваць, безумоўна, будзем ладзіць развітанне з работамі, [выстаўленымі ў музеі].

Я сапраўды прапаную наведвальнікам цяпер, да чэрвеня, пакуль ёсць магчымасць, прыходзіць і атрымліваць асалоду. Але не ўсе работы будуць схаваныя: частка работ пераедзе ў прыбудову, нешта будзем паказваць на выставах. Але, вядома, большая частка класічных твораў рускага мастацтва часова сыдзе са сцэны на адпачынак. Ну і нешта паедзе ў рэгіёны».

Па планах рэканструкцыя павінна завяршыцца да канца 2027 года.

Чытайце таксама:

Вясной у Мінск прывязуць карціну Шагала

Памёр Фелікс Гумен

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей

У Музей Вольнай Беларусі перадалі бюлетэні 2020 года, якія спрабавалі спаліць

Каментары да артыкула