БЕЛ Ł РУС

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram

16.01.2026 / 17:03

Nashaniva.com

Раскамнагляд запавольвае працу месенджара Telegram з-за таго, што платформа, на думку расійскіх уладаў, занадта марудна блакуе ананімныя каналы. Пра гэта паведаміў член камітэта расійскай Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Андрэй Свінцоў, піша РБК.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах дэпутата, у Расіі хацелі б цалкам адмовіцца ад ананімнасці ў інтэрнэце, і менавіта таму Telegram атрымлівае такія «сігналы». Пры гэтым Свінцоў адзначыў: калі парушэнні будуць ліквідаваныя, запаволенне працы сэрвісу спыніцца.

Раней СМІ са спасылкай на крыніцы на тэлекамунікацыйным рынку паведамлялі, што Раскамнагляд ужо часткова абмяжоўвае доступ да Telegram. У той жа час Свінцоў падкрэсліваў, што поўная блакіроўка месенджара ў краіне не плануецца, бо ён даволі эфектыўна супрацоўнічае з урадамі розных дзяржаў, але пры ўмове выканання ўсіх патрабаванняў заканадаўства.

Таксама дэпутат нагадаў, што падстаў для зняцця абмежаванняў з WhatsApp пакуль няма. Раней, у жніўні 2025 года, Раскамнагляд абмежаваў званкі ў Telegram і WhatsApp, растлумачыўшы гэта тым, што сэрвісы выкарыстоўваюцца для махлярства, вымагальніцтва і вярбоўкі ў тэрарыстычную дзейнасць.

У кастрычніку мінулага года ведамства анансавала дадатковыя меры па частковым абмежаванні працы WhatsApp. У снежні былі зафіксаваныя масавыя збоі ў яго працы, пасля чаго Раскамнагляд заявіў, што з-за парушэнняў закона сэрвісу можа пагражаць поўная блакіроўка. Пазней кампанія заявіла, што мае намер змагацца за сваю аўдыторыю ў Расіі.

Чытайце таксама:

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу

Палова расіян падтрымлівае блакіроўку званкоў у Telegram і WhatsApp

У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp

Каментары да артыкула