У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў
На борце танкера Bella-1, затрыманага ўладамі ЗША, знаходзяцца 17 членаў экіпажа — грамадзян Украіны, паведаміла пасол Украіны ў ЗША Вольга Стэфанішына.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Вольгі Стэфанішынай, украінская амбасада падтрымлівае пастаянны кантакт з амерыканскімі ведамствамі і Дзярждэпартаментам ЗША, каб забяспечыць консульскі доступ да сваіх грамадзян.
На другім затрыманым у той жа дзень танкеры — M-Sophia — украінцаў няма.
7 студзеня Берагавая ахова ЗША затрымала два танкеры — Bella-1 і M-Sophia — паводле падазрэння ў перавозцы расійскай нафты з абыходам накладзеных краінамі Захаду санкцый.
Чытайце таксама:
ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту
Уласнік захопленага расійскага танкера ў Атлантыцы — бізнэсмен з Крыма
ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну
Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне
ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну
Амерыканскія дэсантнікі высадзіліся на танкер Marinera, які падчас пагоні змяніў сцяг на расійскі