БЕЛ Ł РУС

У кватэрах Мінска ў чаканні пахаладання ўзмоцняць ацяпленне

9.01.2026 / 19:34

Nashaniva.com

Сіноптыкі прагназуюць тэмпературу да −25 ℃ марозу, таму «Мінскія цеплавыя сеткі» пераводзяць сістэму цеплазабеспячэння сталіцы на ўзмоцнены рэжым працы, паведамілі ў «Мінскэнерга».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для стабільнага ацяплення ў дамах у магістральных трубаправодах павялічаць тэмпературу вады да 90—100 ℃. Пры гэтым тэмпература батарэй у кватэрах рэгулюецца аўтаматыкай цеплавых пунктаў або персаналам ЖЭС у адпаведнасці з праектнымі нормамі будынка.

Згодна са стандартамі, тэмпература паветра ў жылых памяшканнях павінна падтрымлівацца ў межах +18—24 ℃. Заяўляецца, што спецыялісты «Мінскіх цеплавых сетак» сачыць за надвор’ем кругласутачна, каб аператыўна карэктаваць працу і падтрымліваць камфортную тэмпературу для жыхароў.

Чытайце таксама:

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы

Беларускія чыгуначнікі чысцяць шляхі спецыяльным цягніком

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Лукашэнка і Коля выйшлі прыбіраць снег

Каментары да артыкула