БЕЛ Ł РУС

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры

28.12.2025 / 21:58

Nashaniva.com

У прыватнай рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША ў Мар-а-Лага ў штаце Фларыда пачалася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Лідары сустрэліся на ганку, іх сустрэча транслявалася ў жывым эфіры. Сустрэча, якая павінна была пачацца а 9‑й вечара па беларускім часе (а 1‑й дня па мясцовым), пачалася са спазненнем амаль на паўгадзіны.

Гэтая сустрэча, як паведамляецца, будзе цалкам прысвечаная пытанню ўкраінска-расійскага замірэння і будзе грунтавацца на папярэдняй працы перамоўных каманд, якія перад тым напрацавалі план з 20 пунктаў.

«План з 20‑ці пунктаў — вельмі важны, мы павінны яго абмеркаваць. Нашы каманды працавалі над стратэгіяй, як крок за крокам наблізіць мір. І мы абмяркуем стратэгію», — сказаў Зяленскі ў пачатку сустрэчы з Трампам.

«У мяне няма дэдлайнаў. Мой адзіны дэдлайн — скончыць вайну. І мы сталі на шлях завяршэння», — заявіў у сваю чаргу Дональд Трамп.

Ён упэўнены:

«Мы знаходзімся на завяршальнай стадыі перамоў. Яны альбо скончацца, альбо працягнуцца яшчэ доўга. Мільёны людзей загінуць, а гэтага ніхто не хоча».

З ягоных слоў, ніхто нават не ведае, што будзе прапісана ў пагадненні аб бяспецы, але само пагадненне будзе, і прытым моцнае.

Што да цяперашняй сустрэчы, то Трамп верыць, што яна пройдзе выдатна, а пасля яе ён мае намер патэлефанаваць Пуціну і «думаю, што ўжо не будзе так складана, як было раней». Пры гэтым Пуціну ён тэлефанаваў і незадоўга да сустрэчы.

Пасля кароткіх пратакольных выступленняў сустрэча перайшла ў закрыты фармат.

Чытайце таксама:

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну

Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Каментары да артыкула