БЕЛ Ł РУС

Карэйцы, якія трапілі ў палон да ўкраінцаў, захацелі жыць у Паўднёвай Карэі

24.12.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Двое ваеннапалонных з КНДР, якіх цяпер утрымліваюць ва Украіне, заявілі пра сваё жаданне пераехаць у Паўднёвую Карэю і пачаць там новае жыццё, паведамляе Bild.

У звароце да праваабарончай арганізацыі ў Сеуле палонныя карэйцы напісалі, што дзякуючы падтрымцы жыхароў Паўднёвай Карэі ў іх з’явіліся новыя надзеі і мэты. Мужчыны падкрэслілі, што ўспрымаюць сваю сітуацыю не як трагедыю, а як пачатак новага этапу ў жыцці, падзякаваўшы ўсім, хто надаў ім смеласці.

Палонныя адзначылі, што адчуваюць сябе не самотнымі і лічаць людзей у Паўднёвай Карэі блізкімі — нібыта бацькамі, братамі і сёстрамі. Таму яны і вырашылі даверыць сябе гэтай краіне. Ліст быў падпісаны імі абодвума.

Паводле канстытуцыі Паўднёвай Карэі грамадзянамі гэтай дзяржавы лічацца таксама і жыхары Паўночнай Карэі. Урад у Сеуле пацвердзіў, што гэтае палажэнне распаўсюджваецца і на паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, узятых у палон ва Украіне.

Чытайце таксама:

Элітныя паўночнакарэйскія камандас, узятыя ў палон пад Курскам, далі першае вялікае інтэрв'ю

Паўночнакарэйскія войскі шмат чаму навучыліся, ваюючы з Украінай

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам

Вайсковы білет, знойдзены ў палоннага паўночнакарэйца, выпісаны на рэальнага тувінца

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў

Каментары да артыкула