БЕЛ Ł РУС

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў

22.12.2025 / 16:48

Nashaniva.com

Яго абвясцілі членам «экстрэмісцкага фармавання» «Да Зораў». Па меркаванні КДБ, туды ўваходзяць ён, а таксама Сямён Малашэнкаў.

Алесь Чумакоў нарадзіўся 14 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Ён вядомы як музыка, майстар па вырабе гусляў і ўдзельнік гурта «Стары Ольса».

Алесь скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе атрымаў адукацыю інжынера па аўтаматычным кіраванні і перакладчыка замежных моў. Яшчэ падчас вучобы ён актыўна ўдзельнічаў у клубах аўтарскай песні ў БДУ і Лінгвістычным універсітэце.

З 2002 года Чумакоў граў і спяваў у гурце сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», выкарыстоўваючы гуслі, жалейкі і іншыя старажытныя інструменты. У 2005 годзе ён заснаваў гурт «Келіх кола», які выконваў беларускія народныя танцы пад дуду і гуслі, аднак праект праіснаваў нядоўга. Час ад часу музыка выступаў сольна з танцавальнай народнай праграмай.

Акрамя таго, Алесь перакладаў ірландскую гераічную паэзію на беларускую мову. У гурце Ceilidh Ceol, створаным у сярэдзіне 2000-х, ён выконваў старадаўнія ірландскія песні па-беларуску, прысвечаныя свабодзе і памяці продкаў. Хоць гурт спыніў выступы ў 2018 годзе, Чумакоў працягваў спяваць гэтыя песні самастойна.

У 2020 годзе яго вакал прагучаў у беларускай агучцы серыяла «Вядзьмар» ад Netflix — ён выканаў вядомую песню Toss A Coin To Your Witcher у беларускім перакладзе.

З пачатку XXI стагоддзя Алесь Чумакоў таксама займаецца вывучэннем гісторыі гусляў і іх вырабам. Частку інструментаў ён стварыў пад кіраўніцтвам майстра Змітра Сасноўскага.

Чытайце таксама:

«Калі б музыканты нашыя вясковыя заспелі сталёвыя струны, то традыцыя не перарывалася б». Гусляр расказаў, як спалучае традыцыйны народны інструмент і сучасную музыку

Гусляр Алесь Чумакоў прэзентуе сёння ў Мінску свой новы альбом «Летуценнік»

«Заспявайма ўсе як адзін — дзень настаў Хрыстовых радзін»: выйшаў альбом еўрапейскіх калядак па-беларуску

У музыканта «Старога Ольсы» Алеся Чумакова згарэла майстэрня, сам ён правёў некалькі тыдняў у лякарні

Каментары да артыкула