БЕЛ Ł РУС

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

20.12.2025 / 18:0

Nashaniva.com

Дактары Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы правялі абследаванне і прызначылі лячэнне ўсім дзецям і дарослым, якія паступілі ў медустанову пасля пажару ў адным з дамоў на вуліцы Гагарына ў Століне, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Столінская раённая бальніца. Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, у кватэры на трэцім паверсе дома адбылося ўзгаранне. У выніку дым трапіў у кватэры чацвёртага і пятага паверхаў.

У бальніцу шпіталізавалі 10 чалавек: 7 дзяцей (пяцёра ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў і двое падлеткаў 15—18 гадоў) і 3 дарослыя.

Стан усіх пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці або здавальняючы, пагрозы жыццю няма. Усе яны застаюцца ў стацыянары пад наглядам медыкаў.

Пацыентаў агледзелі дзяжурныя рэаніматолаг, тэрапеўт, педыятр і хірург. Ім праводзіцца неабходнае лячэнне для стабілізацыі стану: у палатах падаецца кісларод і выконваюцца іншыя працэдуры ў адпаведнасці з клінічнымі пратаколамі Міністэрства аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Што неабходна, каб навагодняя гірлянда не загарэлася

Мінздароўя ўнесла змены ў правілы працы хуткай дапамогі — вызначаны дакладны час прыбыцця медыкаў на выклік

У Буда-Кашалёўскім раёне гарэў зернесушыльны комплекс

Каментары да артыкула