Бабарыка і Калеснікава правядуць прэс-канферэнцыю ў Берліне
Былыя палітвязні Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўчора прыехалі ў Берлін і збіраюцца правесці там у аўторак, 23 снежня, прэс-канферэнцыю для СМІ. Пра гэта гаворыцца ў разасланым запрашэнні для журналістаў.
Фота: МЗС Германіі
«У аўторак, 23 снежня ў 11:00 пройдзе прэс-канферэнцыя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай у Берліне», — паведаміла прэс-служба каманды Бабарыкі.
Арганізатары прэс-канферэнцыі абяцаюць анлайн-трансляцыю, але пакуль не гарантуюць, што беларускія журналісты, якія не могуць прыехаць у Берлін, зададуць свае пытанні.
Учора Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава прыбылі ў Берлін. Іх сустракаў міністр замежных спраў Германіі Ёхан Вадэфуль. Фатаграфіямі сустрэчы падзялілася прэс-служба МЗС Германіі.
Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву вызвалілі ў мінулую суботу: 13 снежня ў ліку 123 палітвязняў іх вывезлі ва Украіну, у нядзелю яны далі ў Чарнігаве прэс-канферэнцыю.
Чытайце таксама:
Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў
Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант