БЕЛ Ł РУС

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы

19.12.2025 / 21:33

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя пяць гадоў сярэдняя хуткасць мабільнага інтэрнэта ў Беларусі павялічыцца прыкладна ў чатыры разы. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі падчас пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, піша БелТА.

Кірыл Залескі. Фота: БелТА

Па словах чыноўніка, у міністэрстве ўлічваюць пажаданні грамадзян адносна паляпшэння якасці як фіксаванай, так і мабільнай сувязі. У якасці аднаго з крокаў новага этапу лічбавізацыі Залескі адзначыў, што да пачатку пасяджэння ў цэнтры Мінска ўжо была запушчаная першая зона мабільнай сувязі па тэхналогіі 5G.

Міністр падкрэсліў, што курс на пабудову лічбавай дзяржавы закладзены ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026—2030 гады. На яго думку, лічбавая павестка наступнай пяцігодкі стане асновай развіцця Беларусі як сучаснай і тэхналагічна развітай дзяржавы.

Чытайце таксама:

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі

ВУП за пяць гадоў плануюць павялічыць на 15,8 працэнта

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек

Каментары да артыкула