У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй
У аграгарадку Раванічы Чэрвеньскага раёна прадаецца сядзіба сям’і Слатвінскіх з двухсотгадовай гісторыяй. Кошт аб’екта — 185 тысяч даляраў, агульная плошча — 644 кв. м, піша Office Life.
Сядзіба знаходзіцца прыкладна за 80 кіламетраў ад Мінска. Будаўніцтва пачалося ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя пры Антоніі Слатвінскім. У 1799 годзе тут быў закладзены касцёл святога Антонія, які служыў фамільнай спачывальняй.
Паводле інвентара 1804 года, сядзіба ўключала палац, гаспадарчыя пабудовы, пякарню, сырніцы, піваварны завод, кузню і лазню. Дом, дзе жыў Антоній Слатвінскі, не захаваўся, але ў 1853 годзе ягоны сын Людвік пачаў будаваць новы палац, які стаў цэнтральным элементам сядзібы.
Пасля вайны галоўны дом быў адноўлены ў 1952 годзе і выкарыстоўваўся як школа да 1971 года. Потым будынак перайшоў пад адміністрацыю бальніцы, якая працавала да 1973 года. Пасля сядзіба і паўднёвы флігель засталіся на балансе мясцовага калгаса, а парк — пад кіраваннем сельсавета.
Чытайце таксама:
Дом рамесніка ў Паставах прадалі на аўкцыёне значна даражэй за першапачатковую цану
З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры
У Мастоўскім раёне шматдзетная маці набыла пад жыллё закінуты дзіцячы лагер
У Талачынскім раёне выставілі на продаж старую сядзібу Цюндзявіцкіх