БЕЛ Ł РУС

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды

14.12.2025 / 00:36

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал палітыка Валерыя Цапкалы маўчыць ад верасня, але вызваленне групы палітвязняў 13 снежня не пакінула абыякавым і яго.

Валерый Цапкала. Фота: «Наша Ніва»

У сваім допісе Цапкала змясціў інтрыгоўны анонс:

«У найбліжэйшы час мы падрабязна раскажам:

— як менавіта адбываўся гэты працэс;

— як мы мабілізавалі нобелеўскіх лаўрэатаў для абароны палітвязняў;

— пра нашы рэгулярныя, фактычна штотыднёвыя кантакты з Белым домам;

— чаму мы свядома не займаліся піярам і трымалі дыялог у рамках закрытых дыпламатычных намаганняў — тых самых, якія і прыводзяць да выніку».

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі

Каментары да артыкула