БЕЛ Ł РУС

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць

13.12.2025 / 19:53

Nashaniva.com

Каментуючы для Reuters вызваленне больш 123 чалавек з беларускіх турмаў, Джон Коўл «аддаў належнае» Аляксандру Лукашэнку. 

Джон Коўл. Фота: «Наша Ніва»

«Я думаю, што ён рухаецца наперад, ён хоча больш нармальных адносін са Злучанымі Штатамі і Захадам. Таму мы рухаемся ў гэтым кірунку. І, ідучы гэтым шляхам, я думаю, што ён адкрыты і да большай нармалізацыі адносін з іншымі краінамі».

Пасля месяцаў перамоў агульная колькасць [вызваленых палітвязняў] дасягае каля 300 чалавек.

«Гэта лагістычная праблема — вывезці каля тысячы чалавек і даставіць іх туды, куды трэба. Я думаю, што гэта больш чым магчыма, я лічу, што гэта магчыма, але спатрэбіцца яшчэ крыху часу — можа, праз некалькі месяцаў гэта адбудзецца», — сказаў Коўл.

Чытайце таксама:

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла

Каментары да артыкула