Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза
Пра гэта заявілі ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіны.
«Вызваленыя грамадзяне Беларусі пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі і па іх жаданні будуць дастаўленыя ў Польшчу і Літву», — паведамляе Каардынацыйны штаб.
Пераезд арганізуецца з меркаванняў бяспекі і ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі.
Далейшыя дэталі маршрутаў і краін прызначэння будуць удакладняцца.
Беларускіх палітвязняў сёння вывезлі праз памежны пункт «Новая Гута — Новыя Ярылавічы», што на мяжы Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей. Праз яго Украіна і Расія звычайна праводзяць абмены ваеннапалоннымі.
Чытайце таксама:
Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну
Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў
«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі
«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня