БЕЛ Ł РУС

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі

11.12.2025 / 12:26

Nashaniva.com

25 лістапада Аляксандр Лукашэнка прасіў перадаць кіраўніку Венесуэлы, «сябру» Нікаласу Мадура, што «мы яго заўсёды ў Беларусі чакаем — час ужо яму пабываць тут, у Беларусі». Сёння Лукашэнка прыняў пасла пасля ўзгаднення «некаторых пытанняў» з Мадура.

Архіўны здымак, 25 лістапада

11 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венесуэлы ў Расіі Хесусам Рафаэлем Саласарам Веласкесам, піша БЕЛТА.

«Зусім нядаўна мы з вамі абмяркоўвалі шэраг праблем у нашых узаемаадносінах, аб сітуацыі вакол Венесуэлы. Тады дамовіліся аб тым, што вы павінны ўзгадніць некаторыя пытанні з кіраўніцтвам Венесуэлы — Нікаласам Мадура. Мы дамовіліся, што пасля ўзгаднення некаторых праблем, пытанняў вы знойдзеце час для таго, каб прыехаць да мяне, яшчэ раз сустрэцца, і каб мы маглі ўжо прыняць адпаведнае рашэнне, якое знаходзіцца ў нашай кампетэнцыі. А калі трэба, потым мы падключым прэзідэнта Венесуэлы», — сказаў Лукашэнка.

Што маецца на ўвазе, пакуль не вядома. 

Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада ўжо праводзіў сустрэчу з паслом Венесуэлы ў Расіі і заявіў, што адносіны паміж дзвюма краінамі павінны быць больш інтэнсіўнымі і прасунутымі. Ён папрасіў перадаць прэзідэнту Венесуэлы запрашэнне наведаць Беларусь, але таксама не выключыў і магчымасці свайго візіту ў Венесуэлу. «Я буду ўсяляк імкнуцца да таго, каб знайсці час і наведаць Венесуэлу. Часы праблемныя, складаныя, цяжкія. Але тым не менш з любых нявыкрутак і сітуацый можна знайсці выхад, трэба толькі імкнуцца да гэтага», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы ў лістападзе.

У гэты ж час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цісне на Мадуру, каб той пакінуў сваю пасаду. 

Чытайце таксама:

Мадура баіцца высокадакладнага ўдару

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам

Каментары да артыкула