БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-2026

10.12.2025 / 23:1

Nashaniva.com

Ісландыя не будзе ўдзельнічаць у конкурсе песні «Еўрабачанне-2026». Пра гэта ўвечары 10 снежня паведаміла мясцовая дзяржаўная тэлерадыёкампанія RÚV.

Ісландскі гурт Væb на Еўрабачанні-2025 у швейцарскім Базелі. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Рашэнне было прынята кіраўніцтвам кампаніі пасля таго, як Еўрапейскі вяшчальны саюз дазволіў удзел у конкурсе Ізраіля, што выклікала грамадскае абурэнне ў Ісландыі. Раней некалькі тэлерадыёкампаній папярэджвалі, што могуць байкатаваць конкурс, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль, з-за дзеянняў гэтай краіны падчас вайны ў сектары Газа.

Адразу пасля правядзення пасяджэння Еўрапейскага вяшчальнага саюза 5 снежня і прыняцця рашэння на карысць Ізраіля ад удзелу ў конкурсе «Еўрабачанне-2026» адмовіліся чатыры краіны: Іспанія, Нідэрланды, Славенія і Ірландыя. Ісландыя стала ў гэтым спісе пятай.

Паколькі ў гэтым годзе пераможцам Еўрабачання, што праходзіла ў швейцарскім Базелі, стаў аўстрыйскі спявак JJ (Джэй Джэй), наступны конкурс павінен прайсці ў маі 2026 года ў Вене.

Чытайце таксама:

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля

У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання» ВІДЭА

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля

На Еўрабачанні выйграла Аўстрыя

Каментары да артыкула