БЕЛ Ł РУС

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў

10.12.2025 / 19:44

Nashaniva.com

З агульнага аб'ёму экспарту Расіяй прадуктаў харчавання ў краіны ЕАЭС, які па выніках дзевяці месяцаў 2025 года склаў 6,2 мільярда даляраў, на Беларусь прыпадае 45%, і гэта першае месца па ўсім гэтым аб'яднанні, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

На другім месцы знаходзіцца Казахстан (42%), на трэцім — Кыргызстан (7%) і на чацвёртым — Арменія (5%).

За 9 месяцаў 2025 года экспарт у Беларусь расійскага харчавання перавысіў 2,8 мільярда даляраў, што на 27% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Асноўныя імпартныя пазіцыі, якія пастаўляюцца ў Беларусь з Расіі — гэта свініна, сланечнікавы алей, насенне рапсу, мучныя кандытарскія вырабы і корм для катоў і сабак.

У цэлым сярод груп тавараў, якія пастаўляюцца з Расіі ў краіны ЕАЭС, па экспартнай выручцы вылучаюцца свініна, цукар, сланечнікавы алей, пшаніца і напоі, уключаючы алкаголь.

Чытайце таксама:

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала

Каментары да артыкула