БЕЛ Ł РУС

Мерц, Макрон і Стармер абмеркавалі з Трампам сітуацыю ва Украіне

10.12.2025 / 19:34

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абмеркавалі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сітуацыю ва Украіне, паведаміла канцылярыя федэральнага канцлера Германіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

«Чатыры кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў абмеркавалі стан перамоў па перамір'і ва Украіне. Інтэнсіўная праца над планам міру павінна працягнуцца ў найбліжэйшыя дні. Яны пагадзіліся, што гэта вырашальны момант для Украіны і агульнай бяспекі ў еўраатлантычнай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце канцылярыі.

У Кіра Стармера таксама пацвердзілі факт размовы, але адзначылі, што «інтэнсіўная праца над мірным планам працягваецца і будзе працягвацца ў найбліжэйшыя дні».

«Лідары абмеркавалі апошнія навіны аб мірных перамовах, якія працягваюцца пад эгідай ЗША, вітаючы іх намаганні, накіраваныя на дасягненне справядлівага і працяглага міру для Украіны і спыненне забойстваў. Інтэнсіўная праца над мірным планам працягваецца і будзе працягвацца ў найбліжэйшыя дні. Яны пагадзіліся, што гэта крытычны момант — для Украіны, яе народа і для агульнай бяспекі ва ўсім Еўраатлантычным рэгіёне», — заявілі ў офісе брытанскага прэм'ера.

Чытайце таксама:

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план

Пытанне аб перадачы Украіне замарожаных расійскіх актываў будзе вырашана днямі

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану

Каментары да артыкула