БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пагаварыў па тэлефоне з Уіткафам і Кушнерам

6.12.2025 / 23:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сацсетках, што правёў «доўгую і змястоўную» гутарку па тэлефоне з амерыканскімі перамоўнікамі Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам, якія раней на гэтым тыдні сустракаліся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

У размове таксама ўдзельнічалі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў і начальнік Генштаба УСУ Андрэй Гнатаў, якія нядаўна сустракаліся з Уіткафам і Кушнерам у Маямі.

Зяленскі напісаў:

«Мы надалі ўвагу шматлікім аспектам і даволі хутка абмеркавалі ключавыя рэчы, якія могуць гарантаваць заканчэнне кровапраліцця і зняць пагрозу трэцяга ўварвання Расіі, а таксама пагрозу невыканання Расіяй яе абяцанняў, як гэта ўжо не раз было ў мінулым. Украіна настроеная працаваць сумленна з амерыканскім бокам і далей, каб рэальна прынесці мір», — напісаў Зяленскі, дадаўшы словы падзякі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Зяленскі дадаў, што цяпер Умераў і Гнатаў вяртаюцца ў Кіеў і дадуць яму дэталёвую справаздачу пра сваю сустрэчу:

«Не ўсе можам абмеркаваць па тэлефоне, таму трэба дэталёва папрацаваць з камандамі над ідэямі і прапановамі».

Чытайце таксама:

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным

Каментары да артыкула