БЕЛ Ł РУС

У Індыі злавілі дзевяціметровую кітовую акулу

5.12.2025 / 21:18

Nashaniva.com

Дзевяціметровая рыбіна разам з іншым уловам трапілася ў сеткі экіпажу рыбалоўнага судна, якое адправілася ў мора ў ваколіцы горада Баласор у сераду 2 снежня, паведамляе Odisha TV.

Рыбакі злавілі кітовую акулу прыкладна за 200 метраў ад берага. Выцягнуць улоў на бераг самастойна яны не здолелі. У выніку спатрэбіліся намаганні сотні чалавек, каб пры дапамозе вяровак выцягнуць рыбіну на пясок.

Паводле даных Odisha TV, гэта першы выпадак у рэгіёне, калі ўдалося злавіць кітовую акулу такіх памераў.

З'яўленне такой незвычайнай рыбіны выклікала цікавасць турыстаў і мясцовых жыхароў, якія сталі масава з'язджацца на пляж, каб сфатаграфавацца.

Чытайце таксама:

У Аўстраліі акула напала на падлетка. Яго выратавалі адважныя сябры

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі спарванне леапардавых акул. Аказалася, што ўдзельнічаюць самка і адразу два самцы ВІДЭА

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА

Каментары да артыкула