Чыноўнікі патлумачылі, што стала з каштоўным валуном у Вілейцы
Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, валун «Любецкі», быў перавезены з вёскі Вуткі Вілейскага раёна ў 2007 годзе і пастаўлены ў Вілейцы ў самым пачатку вуліцы Валынца. На падставе афіцыйнага рашэння ён быў выключаны са спісу помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння пастановай Мінпрыроды № 62 ад 27 лістапада 2025 года. Гэта выклікала здзіўленне і абурэнне. Мясцовыя чыноўнікі тлумачаць, у чым рэч, піша «Мінская праўда».
Фота: «Мінская праўда»
«Каменны волат не знік з карты Вілейшчыны. Пасля афармлення неабходных дакументаў у райвыканкаме ён атрымае новае жыццё, стане помнікам прыроды мясцовага значэння пад назвай «Вілейскія волаты», — растлумачылі ў Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Валун «Любецкі» — гэта камень з шэрага парфірападобнага граніту з мноствам крышталяў палявога шпату і шэрага кварцу. Даўжыня валуна — 2 м; шырыня — 1,7 м; вышыня — 1,35 м. Ён мае адшліфаваную паверхню і акруглыя бакі.
Чытайце таксама:
У Вілейцы «страцілі» валун, які лічыўся помнікам прыроды рэспубліканскага значэння
У Навагрудку археолагі знайшлі ўчастак падмурка XVIII стагоддзя
Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне