МАРГ: Навагодні аліўе для беларусаў сёлета патаннеў на 2 рублі
5 снежня ў Мінску прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Кацярынa Макуцэня паведаміла, што ў ведамстве ўжо падлічылі кошт прыгатавання класічнага салата «Аліўе» станам на пачатак снежня, піша БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Згодна з разлікамі чыноўнікаў, поўны салатнік прадукта, зробленага паводле класічнага рэцэпту, будзе каштаваць каля 11 рублёў.
У снежні мінулага года падобны разлік паказваў кошт каля 13 рублёў.
Пры разліку ўлічваліся прадукты ў такім аб’ёме: 300 г варанай каўбасы, 500 г бульбы, 200 г морквы, 100 г цыбулі, 5 яек, 200 г салёных агуркоў, каля 300—350 г кансерваванага гарошку і 200 г маянэзу. Рэцэпт і працэдуру прыгатавання забяспечылі прадпрыемствы грамадскага харчавання.
Як адзначылі ў МАРГ, канчатковая цана да канца снежня можа змяніцца — і магчыма, што нават у бок паніжэння, дзякуючы акцыям і спецыяльным прапановам у гандлёвых сетках.
Чытайце таксама:
«Бела-Кола» выпусціла навагоднюю газіроўку са смакам зефіру ў шакаладзе
У Мінску прадаецца навагодняя елка больш чым за 8 тысяч рублёў ФОТАФАКТ