БЕЛ Ł РУС

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну

5.12.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Супрацоўнік «Рускага дома ў Гомелі», кіраўнік БГА «Русь» па Гомельскай вобласці Арцём Сакоўскі стварыў крынджовы кліп са сваім удзелам, заўважыў «Флагшток».

Пікет Сакоўскага на гомельскай плошчы Паўстання. Кадр з відэакліпа

Пад агучку штучнага інтэлекту Сакоўскі праспяваў песню з удзячнасцю за помнік Ракасоўскаму ў Гомелі і з лаянкай на адрас апанентаў улады.

Але галоўны пасыл Сакоўскага — ініцыятыва аб усталяванні ў Гомелі помніка Іосіфу Сталіну.

Сакоўскі суправадзіў сваё відэа, знятае на гомельскай плошчы Паўстання, выпадам у бок уладаў:

«Чаму, праз 80 гадоў з дня Вялікай Перамогі, да гэтага часу «саромеюцца» ўсталёўваць помнік вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, пад кіраўніцтвам якога была здабытая перамога?!»

Акрамя кіраўніцтва фантомнай «Руссю», Сакоўскі мадэруе рускамірскія паблікі, з'яўляецца каардынатарам штаба расійскага Нацыянальна-вызваленчага руху (НОД) у Гомелі, а таксама працуе ў гомельскім «Рускім доме» — на сайце прадстаўніцтва ён пазначаны як кіраўнік гістарычнага клуба і адказны за працу з суайчыннікамі.

Хоць сам Сакоўскі нарадзіўся не ў Расіі, а ў беларускім Гомелі, незалежнасць Беларусі ён не прызнае і лічыць сваёй радзімай Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, уздыхаючы па развале СССР.

Ідэю Сакоўскага падтрымаў другі вядомы гомельскі сталініст і прыхільнік Лукашэнкі — прадпрымальнік Віталь Драбышэўскі. Раней ён пайшоў на канфлікт з гомельскімі ўладамі, але акрамя як наездам на яго праз дзяржаўную прэсу караць яго далей мясцовыя ўлады не сталі.

Чытайце таксама:

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму

У Гомелі адкрылі помнік маршалу Ракасоўскаму

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Каментары да артыкула