БЕЛ Ł РУС

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

5.12.2025 / 16:33

Nashaniva.com

Канцэрты ўлюбёнца Пуціна і Z-расіян спевака Шамана (Яраслава Дронава) фармальна проста адклалі — але ажно на год, на снежань 2026 года.

Канцэрты Шамана былі запланаваныя ў гэтым месяцы ў Брэсце, Гродне і Гомелі. Але іх перанеслі — таксама на снежань, але ўжо наступнага, 2026 года.

«Наша Ніва» дазванілася да аператараў, якія займаліся продажам квіткоў. Ніводны з іх пакуль не ведае, у чым прычына пераносаў.

«Здавайце квіткі, калі не хочаце год чакаць, гэта ж яшчэ дажыць трэба», — адказалі ў адным з пунктаў продажаў.

У афіцыйных акаўнтах спевака таксама інфармацыі на гэтую тэму няма, а яго канцэртны дырэктар не адказвае. Пры гэтым на лістападаўскі канцэрт рускамірца квіткі ў Беларусі зусім не прадаваліся — давялося падключаць райвыканкамы.

На днях былі сарваныя канцэрты Z-артыста і ў Белгарадзе. Паводле словаў жонкі Шамана Кацярыны Мізулінай, «кіеўскія тэрарысты планавалі ракетны ўдар па месцы мерапрыемства».

«УСУ хацелі ўдарыць па пляцоўцы ў момант выканання на сцэне гімна Расіі», — была перакананая яна.

З найбліжэйшых выступаў у афішы Шамана выключна навагоднія аганькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку

Як Z-спявак Шаман адказаў на папрокі, чаму «рускі патрыёт» карыстаецца амерыканскімі тэлефонамі і нямецкімі машынамі

Каментары да артыкула