БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне айчым катаваў пасынка вострым перцам

4.12.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Дзмітрый Сцяпанчыкаў расказаў БелТА, што ў Жлобіне айчым засыпаў чырвоны перац у рот і пад павекі свайму 9‑гадоваму пасынку, каб той прызнаўся ў крадзяжы.

Фота ілюстрацыйнае

Падазраючы дзіця ў крадзяжы кашалька ў маці, айчым спачатку паваліў яго на ложак, а затым «старэйшага хлопчыка прымусіў утрымліваць брата».

«Дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, засыпаў пасынку ў рот чырвоны востры перац. На працягу катавання засыпаў перац пад павекі абодвух вачэй дзіцяці, прычыняючы асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты», — расказаў прадстаўнік Следчага камітэта.

Маці хлопчыка была ў момант катаванняў у суседнім пакоі і не рэагавала на тое, што рабілася ў доме.

У выніку рашэннем Жлобінскага райвыканкама хлопчыка забралі з сям'і, ён цяпер знаходзіцца ў прыёмных бацькоў. Дзеянні айчыма кваліфікаваныя як катаванне, здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, які знаходзіцца ў залежным становішчы, а таксама як уцягванне заведама непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства.

Справа мужчыны ўжо накіраваная ў суд.

Чытайце таксама:

У Чашніцкім раёне мужчына катаваў жонку брата і пагражаў яе забіць

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі

Пажылы мужчына жорстка забіў ката сваёй сужыцелькі

14‑гадовую школьніцу затрымалі за распаўсюд наркотыкаў, ёй пагражае да 20 гадоў

Каментары да артыкула