БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Украінай адкрылі абноўленую памежную заставу

4.12.2025 / 16:16

Nashaniva.com

4 снежня на ўчастку Мазырскага памежнага атрада ўрачыста адкрылі абноўленую памежную заставу «Роза Люксембург», якая знаходзіцца ў Ельскім раёне на мяжы з Украінай.

Фота: gpk.gov.by

Памежнікі гэтага падраздзялення пачалі ахоўваць беларускі ўчастак мяжы з Украінай у ліпені 2014 года. Да красавіка 2024-га, калі стартавала рэканструкцыя, яны размяшчаліся ў былым школьным будынку, прыстасаваным пад заставу.

Паведамляецца, што на абноўленай заставе «Роза Люксембург» усе памяшканні абсталяваныя мэбляй і бытавой тэхнікай, а тэрыторыя ды ўчастак мяжы знаходзяцца пад пастаянным кантролем дзякуючы сучасным тэхнічным сродкам.

Пад кантролем заставы — больш за 25 кіламетраў мяжы з Украінай. Для службы выкарыстоўваюцца беспілотнікі, радыяцыйныя і назіральныя прыборы, сігналізацыя, транспарт, у тым ліку матацыклы. Наладжаная надзейная лічбавая радыёсувязь.

За гэты год памежнікі «Розы Люксембург» затрымалі 10 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы.

Чытайце таксама:

На паўднёвай мяжы Беларусі адкрылі памежную заставу «Грабяні»

З пачатку года ў Беларусь заехалі больш за 100 тысяч грамадзян Украіны

Кіраўніком расійскай дыверсійнай сеткі ў Польшчы быў ураджэнец Украіны з пашпартам РФ

Каментары да артыкула