Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»
Упершыню «Нацыянальны атлас Беларусі» даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце, паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Фота: t.me/gki_bel
Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках, а ў вольным продажы яго не было.
Цяпер жа любы ахвотны можа адкрыць атлас тут, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб'ектаў.
Чытайце таксама:
Выйшла па-беларуску кніга апавяданняў Лаўкрафта
Выйшла кніга пра адзін з найважнейшых скарбаў, знойдзеных у Беларусі
Выйшла новая дзіцячая кніга ад Надзеі Ясмінскай
«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча