Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі
Стылістка Віёла Заміроўская ўжо распавядала пра пяць самых стылёвых беларусак. Мужчыны не засталіся абдзеленыя ўвагай — ім блогерка прысвяціла новы топ.
На фотакалажы: Ілля Філіпавец і Мікіта Куніцкі
Першым у сваім топе беларусаў-моднікаў, якія ўмеюць вылучыцца з натоўпу, Віёла адзначыла кантэнт-мэйкера Іллю Філіпаўца.
«Штогод яго стыль прасоўваецца на некалькі ступеняў наперад па адной простай прычыне: ён адмаўляецца ад мэйнстрымных рэчаў і выбірае тое, у чым яму камфортна».
Фота: інстаграм @ilyafiltih
У падборку трапіў і яшчэ адзін кантэнт-крэатар — Зміцер Пятроў, які яшчэ пару год таму выглядаў непрыкметна, але праца над стылем зрабіла з яго цукерачку.
Фота: інстаграм @dima.petroov
А вось ювелірны дызайнер Мікіта Куніцкі, на думку стылісткі, прамое ўвасабленне стылю «old money» (элегантны і стрыманы стыль, што асацыюецца з багаццем).
«Ніякіх залатых гузікаў, толькі максімальна незнарочыстыя спалучэнні, уменне ўкараняць люкс і стылізацыя сваіх жа прадуктаў у вобразах заслугоўваюць павагі».
Фота: інстаграм: @mikitakunitsky
З музыкаў стылістка адзначыла поп-артыста Мікіту Nkeeei, які сваёй знешнасцю і мімікай нечым нагадвае Курта Кабэйна — ён атрымаў прызнанне дзякуючы вайбу і ўменню кайфаваць ад сябе самога.
Фота: інстаграм @n.ooyo
А вось дызайнер Сяргей Вярынскі разбіраецца ў тым, што называецца вулічным стылем.
Фота: інстаграм @sergeyverinski
«Ён паказвае, што вулічнае адзенне — не толькі для падлеткаў, у ім таксама можна жыць сваё прыгожае, павольнае жыццё. А ўсе гэтыя савецкія адсылкі на брутальным мужчыне — гэта штосьці!» — не хавае захаплення Віёла.
У каментарах да паста людзі дапоўнілі спіс стылісткі і іншымі моднымі мужчынамі з Беларусі. Там знайшлося месца татуіроўшчыку Змітру Бычаку.
Некаторыя пахвалілі стыль мадэлі Ромы Пішчалы.
Чытайце таксама:
Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак
Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў
З’явіўся брэнд гарсэтаў у беларускім стылі ФОТАФАКТ
Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі