Склалі рэйтынг краін па плошчы лясоў на душу насельніцтва. На якім месцы Беларусь?
Хоць Беларусь не ўваходзіць у лік найбуйнейшых лясных дзяржаў, па колькасці лесу на аднаго жыхара наша краіна ўсё ж упэўнена трымаецца ў верхняй частцы сусветнага спісу. Цяпер яна займае 40‑е месца ў свеце па плошчы лясоў на душу насельніцтва, піша Thinktanks.pro.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, на кожнага жыхара Беларусі прыпадае каля 1 гектара лесу. Гэта ўдвая вышэй за сярэднесусветны ўзровень (0,5 гектара) і прыкметна больш, чым у большасці еўрапейскіх краін.
У нашай краіне расце каля 0.22% усіх сусветных лясоў, што складае 8 975 мільёна гектараў.
Суседнія дзяржавы размеркаваліся ў рэйтынгу так:
- Расія — 6‑е месца (5,7 гектара на душу насельніцтва);
- Латвія — 26‑е месца (1,9 гектара);
- Літва — 48‑е месца (0,8 гектара);
- Украіна — 89‑е месца (0,3 гектара);
- Польшча — 96‑е месца (0,3 гектара).
Лідарамі глабальнага рэйтынгу сталі Гаяна ( 1‑е месца, 23 гектары на чалавека) і Сурынам ( 2‑е месца, 22,3 гектара). Гэтыя паўднёваамерыканскія краіны спалучаюць велізарныя плошчы трапічных лясоў з малым насельніцтвам.
У топ-5 таксама ўваходзяць Габон, Канада і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка.
Па свеце лясныя рэсурсы размеркаваныя вельмі нераўнамерна: ад дзясяткаў гектараў на чалавека ў маланаселеных трапічных краінах да менш за 0,3 гектара ў густанаселеных дзяржавах Еўропы.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра
З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі
У Беларусі расце колькасць аленяў і гусей, затое меншае ласёў
Лясныя пажары сёлета знішчылі ў Еўропе тэрыторыю памерам з Люксембург