Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі
Генпракуратура апублікавала прэс-рэліз аб прысудах, вынесеных былым байцам Палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку і Васілю Грэчыху. Верамейчык быў асуджаны на 13 гадоў калоніі, Грачыха на пяць.
Калаж: Spring96.org
Паводле версіі следства, Верамейчык «з сакавіка па канец чэрвеня 2022 года ўваходзіў у склад экстрэмісцкага фармавання (злачыннай арганізацыі) «Полк Імя Кастуся Каліноўскага». Займаў розныя кіруючыя пасады ў адным з яго падраздзяленняў.
Пасля аказваў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і ўвайшоў у склад экстрэмісцкіх фармаванняў «Каардынацыйная рада» (III склікання) і «Блок Пракоп'ева-Ягорава». Стаў удзельнікам змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Ён жа неаднаразова выказваў пагрозы фізічным гвалтам і абразы, у тым ліку ў інтэрнэце, на адрас службовых асоб органаў пракуратуры, унутраных спраў і суддзяў, а таксама публічна абражаў Лукашэнку».
Грэчыха, паводле прэс-рэлізу, быў асуджаны за ўдзел ва ўзброеным канфлікце без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці ў складзе злачыннай арганізацыі.
Нагадаем, што ў лістападзе стала вядома пра прысуд каліноўцу Максіму Ралько, якому далі 10 гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Выкрадзенаму каліноўцу Васілю Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў зняволення
Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка
Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі
Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі