Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі
Пасля пяцігадзіннай сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзімірам Пуціным са спецпрадстаўніком ЗША Стывам Уіткафам і зяцем прэзідэнта ЗША Дональдам Трампа Джарэдам Кушнерам паведаміць пра іх вынікі з расійскага боку даручылі памочніку Пуціна Юрыю Ушакову.
Юрый Ушакоў падчас камунікацыі з прэсай. Скрыншот з відэа
Юрый Ушакоў заявіў, што гутарка Уладзіміра Пуціна са Стывам Уіткафам была канструктыўнай, вельмі карыснай і змястоўнай. Масква нібыта з чымсьці можа пагадзіцца ў рамках плана ЗША па Украіне, але нешта выклікае і крытыку расійскага боку.
Кампрамісаў падчас сустрэчы знойдзена не было, таму сустрэча Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на гэты момант не плануецца. Магчымасць гэтай сустрэчы будзе залежаць ад таго, які прагрэс будзе дасягнуты на шляху ўрэгулявання.
Бакі заявілі пра гатоўнасць працягваць сумесную працу для дасягнення ўрэгулявання на Украіне.
Па словах Ушакова, бакі абмяркоўвалі не канкрэтныя фармулёўкі і рашэнні, а сутнасць праблемы. Прытым якраз сутнасць перамоў Расія і ЗША дамовіліся не разгалошваць.
Чытайце таксама:
У Крамлі завяршыліся перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам
Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткафам амаль на тры гадзіны
Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай
Сёння Трамп зробіць заяву для прэсы
Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма