БЕЛ Ł РУС

У Крамлі завяршыліся перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам

3.12.2025 / 0:52

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткафам і зяцем Трампа Джарэдам Кушнерам доўжылася каля пяці гадзін і скончылася ў 00:30 па маскоўскім часе (супадае з мінскім).

Пачалася сустрэча каля 19:30 па маскоўскім часе — амаль на тры гадзіны пазней, чым анансавалася.

Якіх-небудзь афіцыйных заяў па выніках перамоў бакі пакуль не рабілі. Адно што толькі спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў ацаніў вынікі перамоў як прадуктыўныя.

Паводле звестак расійскіх СМІ, пасля сустрэчы з Пуціным Стыў Уіткаф адправіўся ў будынак амбасады ЗША ў Маскве. Відаць, адтуль ён будзе званіць Дональду Трампу.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ад гэтых перамоў «залежыць усё», а Уладзімір Пуцін выступіў з чарговымі ваяўнічымі заявамі — цяпер на адрас не толькі Украіны, але і Еўропы.

Чытайце таксама:

Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткафам амаль на тры гадзіны

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Пуцін сёння сустрэнецца і з Уіткафам, і з зяцем Трампа Кушнерам

Сёння Трамп зробіць заяву для прэсы

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма

Каментары да артыкула