БЕЛ Ł РУС

Жыхар Магілёва паскардзіўся ў прафсаюз, што яму плацілі занадта высокі заробак

2.12.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Жыхар Магілёва звярнуўся ў прафсаюз праз занадта высокі заробак, паведамілі ў прэс-службе Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Фота ілюстрацыйнае

Прававы інспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза Святлана Салдунова расказала, што адзін з самых нестандартных выпадкаў у яе практыцы быў звязаны з пераплатай заробку, якая доўжылася паўтара года.

Цяпер наймальнік патрабуе ад супрацоўніка вярнуць сродкі, якія яму былі пералічаныя няправільна. Інспектарка ж патлумачыла, што ў такой сітуацыі работнік мае права выбару.

«У такой сітуацыі права выбару застаецца за работнікам, — гаворыць Святлана Салдунова. — Калі гэта не ягоная віна, то ўтрымоўваць грошы без ягонай пісьмовай заявы — незаконна. Альбо ён добраахвотна згаджаецца на ўтрыманне з заробку, альбо займае пазіцыю, што не вінаваты ў памылцы і не абавязаны вяртаць сродкі».

Юрыстка ўдакладніла, што яны прапанавалі правесці праверку ў арганізацыі, каб высветліць, хто менавіта дапусціў памылку. Але работнік урэшце вырашыў не псаваць адносіны з начальствам і палічыў за лепшае вырашыць пытанне самастойна, адмовіўшыся ад праверкі.

Чытайце таксама:

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў

З гульнявога клуба спагоняць каля мільёна рублёў як незаплачаныя падаткі за чаявыя

Пярцоў прапанаваў увесці даплаты да заробкаў для прапагандыстаў, якія трапілі пад санкцыі

Каментары да артыкула