З пачатку года ў Беларусь заехалі больш за 100 тысяч грамадзян Украіны
За лістапад у Беларусь прыбылі 8583 грамадзяніна Украіны. З іх праз украінска-беларускую мяжу — 3, транзітам праз Польшчу — 8255, праз Літву — 190, праз Латвію — 135. Такія даныя прывялі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
З пачатку 2025 года ў Беларусь заехалі 106 362 грамадзяніна Украіны. З іх праз украінска-беларускую мяжу — 61, транзітам праз Польшчу — 84 993, праз Літву — 19 209, праз Латвію — 2099.