БЕЛ Ł РУС

Залужны прапануе размясціць ва Украіне ядзерную зброю — як гарантыю бяспекі

30.11.2025 / 19:9

Nashaniva.com

Былы галоўнакамандуючы УСУ называе некалькі варыянтаў, як могуць выглядаць гарантыі бяспекі для Украіны.

Валерый Залужны. Фота: AP Photo / Alberto Pezzali

Амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі, а ў мінулым галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны піша, што Украіне пры заключэнні мірнай дамовы патрэбны моцныя гарантыі бяспекі.

Гэта магло б быць уступленне Украіны ў NATO, размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі або буйнога вайсковага кантынгенту хаўруснікаў, здольнага супрацьстаяць Расіі.

Нагадаем, Украіна адмовілася ад размяшчэння ядзернай зброі ў 1994 годзе ў рамках Будапешцкага мемарандума. У абмен ёй давалі гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці.

Чытайце таксама:

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне

Залужны: Ніякіх выбараў падчас вайны быць не можа, не падыгрывайце ворагу

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў

Пасля канфлікту з Зяленскім Вэнс званіў Залужнаму. Той не ўзяў трубку

Каментары да артыкула