Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць
Кіраўнік Памежнай службы Літвы Рустам Любаеў лічыць, што праблему кантрабандных паветраных шароў з боку Беларусі апошнім часам занадта раздзімаюць. Ён падкрэслівае: такія метэаралагічныя шары сапраўды могуць ствараць небяспеку, асабліва ў паветранай прасторы каля аэрапортаў, але гэта толькі адзін з многіх спосабаў кантрабанды, піша Delfi.lt.
Фота: State Border Guard Service via AP, File
Па словах Рустама Любаева, калі глядзець на агульную сітуацыю ў краіне, складаецца ўражанне, што менавіта гэтаму аднаму метаду надаюць празмерна шмат увагі, забываючы пра іншыя шляхі трапляння кантрабанды ў Літву і яе агульныя аб’ёмы. Ён таксама лічыць, што ажыятаж вакол шароў ідзе на карысць рэжыму Лукашэнкі і з’яўляецца часткай гібрыдных дзеянняў Мінска.
Раней урад Літвы часова закрываў мяжу праз актывізацыю запуску кантрабандных шароў. За апошні час яны некалькі разоў выклікалі збоі ў працы літоўскіх аэрапортаў, у тым ліку ў ноч на нядзелю, калі Віленскі аэрапорт даводзілася закрываць двойчы. Пытанне гібрыднай атакі з боку Беларусі неаднаразова разглядалася на пасяджэннях Нацыянальнай камісіі бяспекі і на розных міжнародных узроўнях.
Чытайце таксама:
МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі
Міністр унутраных спраў Літвы пакуль не бачыць неабходнасці закрываць мяжу з Беларуссю
Наўседа: Мы можам зноў закрыць мяжу з Беларуссю, але без дапамогі іншых не дамо рады