БЕЛ Ł РУС

У амерыканскім заапарку памерла чарапаха, якая перажыла дзве сусветныя вайны і 20 прэзідэнтаў ЗША

26.11.2025 / 23:2

Nashaniva.com

Галапагоская чарапаха па мянушцы Бабуля, якая была самым старым жыхаром заапарка амерыканскага горада Сан-Дыега, памерла ва ўзросце каля 141 года. Як паведамляе выданне Independent, гэта адбылося 20 лістапада.

Чарапаха Бабуля. Фота: сайт заапарка San Diego Zoo Wildlife Alliance

Апошнім часам у жывёліны ўзмацніліся праблемы з касцямі, звязаныя са старасцю, таму супрацоўнікам заапарка давялося прыняць складанае рашэнне аб яе ўсыпленні.

Бабуля трапіла ў Сан-Дыега ў 1928 або 1931 годзе з Бронкскага заапарка і была часткай першай групы галапагоскіх чарапах на новым месцы. За доўгае жыццё яна перажыла дзве сусветныя войны і змену 20 прэзідэнтаў ЗША.

Галапагоскія чарапахі ў прыродзе могуць жыць больш за стагоддзе, а ў няволі дажываюць і да двухсот гадоў. Найбольш вядомая доўгажыхарка гэтага віду — чарапаха Харыет, якая пражыла да 175 гадоў і памерла ў 2006 годзе ў Аўстралійскім заапарку.

Чытайце таксама:

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе

У Беларусі ўпершыню зафіксавалі, як адкладае яйкі чырванавухая чарапаха

Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці

Незвычайныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому

Каментары да артыкула