БЕЛ Ł РУС

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў

26.11.2025 / 10:25

Nashaniva.com

«Гэта быў не план. Гэта была канцэпцыя», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што мірны план па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў. Пра гэта ён паведаміў, размаўляючы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One.

Журналісты папрасілі Трампа пракаментаваць заявы некаторых рэспубліканцаў пра тое, што першапачатковы план з 28 пунктаў быў занадта «спрыяльным» для Расіі.

«Гэта быў не план. Гэта была канцэпцыя. І адтуль яны ўзялі кожны з 28 пунктаў, а затым звялі да 22 пунктаў. Паводле многіх з іх было знойдзенае рашэнне, і насамрэч вельмі спрыяльнае. Паглядзім, што з гэтага выйдзе», — сказаў Трамп.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць тэрытарыяльных саступак з боку Украіны, спасылаючыся на прасоўванне Расіі на фронце.

«Глядзіце, як усё ідзе: калі паглядзець, усё рухаецца ў адным напрамку на фронце. Так што ў выніку гэта зямля ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў можа і так быць захоплена Расіяй. Вы хочаце ваяваць і страціць яшчэ 50—60 тысяч чалавек? Ці хочаце зрабіць нешта цяпер?» — сказаў прэзідэнт ЗША.

Раней паведамлялася, што пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф прыедзе на наступным тыдні ў Маскву, каб сустрэцца з Пуціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула