БЕЛ Ł РУС

Аказваецца, з прэзідыума Усебеларускага сходу выключылі аднаго чалавека. За што яго так?

25.11.2025 / 17:30

Nashaniva.com

Пра кадравую страту ў складзе УНС грамадскасці стала вядома з сённяшняга выступлення Лукашэнкі на пасяджэнні прэзідыума гэтай структуры. 

Канстанцін Бурак

«Па-трэцяе, Усебеларускаму народнаму сходу неабходна вырашыць кадравыя пытанні. Так, трэба будзе абраць новага члена Прэзідыума УНС замест выбыўшага. «У нас кампактны Прэзідыум, непажадана, каб былі вакансіі», — заўважыў кіраўнік дзяржавы», — піша БелТА, расказваючы, які Лукашэнка вызначыў для УНС двухдзённы парадак дня.

Аказалася, што неабходнасць у перавыбарах узнікла ў сувязі з прызначэннем у красавіку 2025 года памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Гродзенскай вобласці Канстанціна Бурака, які дагэтуль быў адным з 13‑ці членаў «кампактнага» прэзідыума УНС. Відаць, шалёны аб'ём працы ў гэтым органе не дазваляе сумяшчаць яе з нейкімі іншымі абавязкамі. 

Праўда, у прэзідыум УНС Канстанцін Бурак прыйшоў, будучы кіраўніком Апарата Савета Міністраў. Пры гэтым з пасады не сыходзіў, а цэлы год сумяшчаў яе з працай ва УНС. Відаць, у Апараце Саўміна праца не вельмі напружаная.

Чытайце таксама:

Галасаванне за Лукашэнку і Косінца зрабілі не аднагалосным

Лукашэнка зрабіў некалькі прызначэнняў

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні

Агучаны парадак дня Усебеларускага народнага сходу

Каментары да артыкула