БЕЛ Ł РУС

Мінчук атрымаў жыроўку на 1600 рублёў, уся праблема ў вадзе

24.11.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Найбольшая сума за жыллёва-камунальныя паслугі ў кастрычніку ў Мінскім раёне склала 1624,35 рубля за аднапакаёвую кватэру плошчай 46,4 кв. м, паведамляе выданне «Прысталічча»

У гэтую суму ўвайшлі 54,11 рубля за ацяпленне і 902,7 рубля за гарачае водазабеспячэнне.

Як патлумачыла начальнік Разлікова-даведачнага цэнтра Вольга Гузенка, такая высокая сума склалася праз тое, што грамадзянін доўгі час не падаваў паказанні расходу гарачай вады, а ў кастрычніку разава перадаў 118,6 куб. м.

Пры гэтым ацяпленне паводле поўнага тарыфу каштавала яму ў 54,11 рубля, тады як паводле льготнага яно б склала толькі 10,89 рубля.

Гэтая сітуацыя, паводле словаў спецыяліста, з’яўляецца выключэннем: «У большасці іншых грамадзян, не занятых у эканоміцы, сумы ў квітанцыях значна ніжэйшыя».

Напрыклад, для ўладальніка двухпакаёвай кватэры плошчай 52 кв. м канчатковая сума ў «жыроўцы» склала 268,56 рубля.

З іх ацяпленне паводле поўнага тарыфу — 60,8 рубля (супраць 12,25 льготных), а падагрэў 10 куб. м вады — 62,77 рубля (супраць 12,79 рубля).

Чытайце таксама:

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»

Камуналку для «дармаедаў» пачалі налічваць паводле новых правілаў. Людзі не могуць паверыць лічбам у жыроўках

Каментары да артыкула