БЕЛ Ł РУС

«Яшчэ адзін пазітыўны крок Лукашэнкі». Джон Коўл пракаментаваў вызваленне 31 украінца

22.11.2025 / 20:56

Nashaniva.com

Спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у сацсетцы X прывітаў вызваленне 31 грамадзяніна Украіны ў Беларусі, заявіўшы, што гэта яшчэ адзін пазітыўны крок Аляксандра Лукашэнкі на шляху да дасягнення больш маштабных мэтаў.

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка на адной з сустрэч, пасля якой у Беларусі была вызваленая партыя палітвязняў. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

«Пасля перамоваў з Беларуссю сёння з турмы быў вызвалены 31 украінец. Дзякуй кіраўніку ГУР МА Украіны Кірылу Буданаву за цеснае супрацоўніцтва ў рамках гэтай здзелкі. Гэта яшчэ адзін пазітыўны крок прэзідэнта Лукашэнкі на шляху да дасягнення больш маштабных мэтаў.

У якасці спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ў Беларусі я вяду гэтыя перамовы з [намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях] Крысам Смітам і пры актыўнай падтрымцы Дональда Трампа», — напісаў Коўл. 

9 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі. Таксама ён тады заявіў, што Коўл вядзе перамовы аб вызваленні наступнай партыі палітвязняў.

Чытайце таксама:

Выйшаў на свабоду палітвязень Міхаіл Сталярчук

У ГУР падзякавалі амерыканцам за вызваленне зняволеных украінцаў і адзначылі «канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Беларусі»

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Каментары да артыкула