БЕЛ Ł РУС

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць

21.11.2025 / 21:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі сваёй Рады бяспекі паведаміў, што Расія атрымала тэкст прапанаванага ЗША мірнага пагаднення з Украінай з 28 пунктаў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Гэты дакумент падрыхтавалі кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў і спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф. Пуцін адзначыў, што план нагадвае прапановы, якія абмяркоўваліся на ягонай сустрэчы з Дональдам Трампам на Алясцы, калі Трамп нават быў гатовы пакінуць сустрэчу, пачуўшы пазіцыю Расіі.

Пуцін заявіў, што гэты план мог бы стаць асновай для канчатковага ўрэгулявання, але, паводле яго слоў, з Расіяй яго прадметна не абмяркоўваюць, бо ЗША ніяк не могуць атрымаць згоду Украіны. «Украіна супраць», — адзначыў расійскі кіраўнік.

Таксама Пуцін падкрэсліў, што Расію задавальняе хада вайны, бо «яна вядзе да дасягнення мэтаў ваенным шляхам». Ён заявіў, што расійскія войскі яшчэ 4 лістапада нібыта «цалкам занялі Купянск».

Пуцін папярэдзіў, што калі Кіеў не хоча абмяркоўваць прапановы Трампа, то павінен разумець: тое, што адбылося пад Купянскам, можа паўтарыцца і на іншых ключавых участках фронту.

Пра нібыта захоп расійскімі войскамі горада Купянска ў Харкаўскай вобласці ўчора Пуціну далажыў начальнік расійскага Генеральнага штаба Валерый Герасімаў. Але іншых пацвярджэнняў гэтага няма: нават расійскія ваенныя блогеры і прапагандысты адкрыта крытыкуюць камандаванне арміі за недакладныя рапарты.

Чытайце таксама:

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану

У мірным плане ЗША заўважылі падазроныя русізмы ў тэксце

Лідары ЕС і Зяленскі назвалі адпраўны пункт для перамоў аб міры

Зяленскі і Трамп абмяркуюць мірны план на наступным тыдні

ЗША патрабуюць ад Украіны пагадзіцца на мірны план Уіткафа-Дзмітрыева да 27 лістапада

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

Каментары да артыкула