БЕЛ Ł РУС

Беларускае МЗС паведаміла, што ў Беларусі шукаюць падазраваных у дыверсіі на тэрыторыі Польшчы

21.11.2025 / 18:22

Nashaniva.com

МЗС Беларусі паведаміла, што Беларусь разам з Польшчай шукае падазраваных у дыверсіі на чыгунцы. Пацверджана, што падазраваныя ўехалі на тэрыторыю Беларусі, і цяпер тут вядуцца актыўныя пошукавыя мерапрыемствы.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на месцы здарэння. Фота: AP Photo/KPRM

Паводле ведамства, з польскімі структурамі прапрацоўваюцца кантакты гэтых асоб і выконваецца комплекс іншых аператыўных дзеянняў. Калі падазраваных знойдуць у Беларусі, іх затрымаюць, а потым разгледзяць пытанне аб перадачы Польшчы ў адпаведнасці з працэдурамі і абставінамі справы.

Пры гэтым у МЗС адзначылі, што афіцыйнага запыту аб прававой дапамозе ад Польшчы яны пакуль не атрымалі.

Польшча яшчэ не адрэагавала на заявы беларускага боку.

Дыверсія ў Польшчы здарылася 17 лістапада: выбух на чыгунцы пашкодзіў палатно. Падазраюць удзел у гэтым расійскіх спецслужбаў. Двое падазраваных — грамадзяне Украіны — пасля інцыдэнту, як сцвярджаецца, здолелі выехаць з Польшчы ў Беларусь.

У сувязі з выбухам Польшча вырашыла закрыць расійскае консульства ў Гданьску і накіравала Беларусі ноту аб выдачы падазраваных.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці пра двух украінцаў, якія здзейснілі дыверсію на польскай чыгунцы і ўцяклі ў Беларусь

Некалькі чалавек затрыманыя ў Польшчы паводле справы аб дыверсіях на чыгунцы

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку

Каментары да артыкула