БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць працаваць над мірным планам Трампа

20.11.2025 / 22:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце да ўкраінцаў заявіў пра гатоўнасць працаваць над пунктамі мірнага плану прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Паводле яго словаў, падчас сённяшняй сустрэчы ў Кіеве з міністрам арміі ЗША Дэнам Дрыскалам гаворка ішла «пра варыянты дасягнення гэтага міру, этапнасць працы і фарматы дыялогу, а таксама новыя імпульсы для дыпламатыі».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Eduardo Parra/Europa Press via Getty Images

«Нашы каманды Украіны і ЗША будуць працаваць над пунктамі плану для заканчэння вайны. Мы гатовыя да канструктыўнай, сумленнай і аператыўнай працы», — сказаў Зяленскі ў вячэрнім звароце.

Ён звярнуў увагу амерыканскага чыноўніка на тое, што ў ракеце Х-101, якой Расія ўчора атакавала шматпавярховік у Цярнопалі, вырабленая ў 2025 годзе, і ў яе складзе — 175 іншаземных кампанентаў, якія трапляюць у Расію ў абыход накладзеных на яе санкцый.

«Мір патрэбны, і мы цэнім намаганні прэзідэнта Трампа і яго каманды дзеля вяртання бяспекі ў Еўропу. Украіна абараняе жыццё і незалежнасць дзякуючы смеласці нашых людзей, нашаму адзінству ўнутры дзяржавы і дапамозе партнёраў. Працуем, каб усе тры элементы былі дастаткова моцнымі», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Каментары да артыкула