БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды

20.11.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Паветраную прастору над сталіцай Літвы закрылі а 18:38 паводле мясцовага часу (19:38 паводле беларускага).

Пра ўвядзенне часовых абмежаванняў паветранага злучэння над Віленскім аэрапортам паведаміў Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі (НЦУК).

Паводле папярэдняй інфармацыі, рашэнне аб абмежаванні паветранага злучэння было прынятае на падставе навігацыйнай пазнакі, характэрнай для метэазондаў.

20 лістапада літоўскі ўрад датэрмінова адкрыў памежныя пераходы, закрытыя з канца кастрычніка акурат праз пастаянныя перашкоды для працы Віленскага аэрапорта, што стваралі метэазонды, якія запускаліся нібыта кантрабандыстамі з Беларусі.

Чытайце таксама:

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы

У Літве затрымалі яшчэ трох чалавек, звязаных з кантрабандай з дапамогай паветраных шароў з Беларусі

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі

Літва адкрыла мяжу з Беларуссю

Каментары да артыкула