БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына дамаглася, каб мабільны аператар зменшыў ёй рахунак за паслугі ў 10 разоў

20.11.2025 / 18:34

Nashaniva.com

Беларуская абанентка МТС атрымала рахунак больш як на 4400 рублёў пасля таго, як у яе на некалькі секунд выключыўся «рэжым палёту» падчас знаходжання за мяжой. Хоць дзяўчына не карысталася інтэрнэтам і не званіла, тэлефон паспеў спажыць каля 45 МБ трафіку ў роўмінгу, што і прывяло да вялізнай сумы, піша Telegraf.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: bestbelarus.by

Пасля таго як беларуска апублікавала сваю гісторыю ў сацсетках, МТС зменшыў ёй рахунак прыкладна ў 10 разоў — да 431,71 рубля. Ці звярталася яна непасрэдна ў кампанію, дзяўчына не ўдакладніла, але лічыць, што аператыўная рэакцыя звязаная з шырокім абмеркаваннем сітуацыі ў інтэрнэце.

МТС, дарэчы, мае інструкцыю, як адключыць роўмінг падчас паездак за мяжу — гэта можна зрабіць у салоне, у прыкладанні або праз адмысловую каманду на тэлефоне.

Чытайце таксама:

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС

Каментары да артыкула