БЕЛ Ł РУС

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі

19.11.2025 / 18:58

Nashaniva.com

Як стала вядома «Радыё Свабода» ад дыпламатычных крыніц у Вільні, Літва не будзе пакуль патрабаваць новых санкцый супраць Мінску «за гібрыдную атаку з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

З адкрыццём мяжы з Беларуссю літоўскі ўрад вырашыў змякчыць рыторыку ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, каб паглядзець, наколькі сур’ёзныя намеры ў рэжыму Лукашэнкі адносна дээскалацыі памежнага канфлікту.

19 лістапада ўрад Літвы прыняў рашэнне адкрыць 20 лістапада, раней за запланаваны тэрмін, два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, закрытыя ў канцы кастрычніка. Мяжу закрывалі праз інцыдэнты з паветранымі шарамі, якія масава прыляталі з боку Беларусі, пагражаючы авіяцыі і грамадскай бяспецы Літвы.

«Апошнім часам мы назіраем значнае зніжэнне перапраўкі кантрабанды паветраным шляхам, што прывяло да зніжэння рызыкі і пагроз для нацыянальнай бяспекі, грамадзянскай авіяцыі і нашага грамадства», — заявіла прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене.

Яшчэ два дні таму, 17 лістапада, на пасяджэнні Рады Еўрасаюза па агульных пытаннях намеснік міністра замежных спраў Літвы Сігітас Міткус заклікаў разгледзець новыя санкцыі супраць «адказных беларускіх чыноўнікаў і ўстаноў» за дзеянні, «накіраваныя на парушэнне паветранай прасторы Літвы з выкарыстаннем кантрабандных шароў».

Чытайце таксама:

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?

Міністр замежных спраў Літвы спадзяецца, што ЕС на наступным тыдні ўхваліць новыя санкцыі для Мінска

Ругінене: Нам удаецца кантраляваць не толькі кантрабанду, але і самі шары

Каментары да артыкула