БЕЛ Ł РУС

Выставілі на продаж кола агляду з мінскага парку Чалюскінцаў

17.11.2025 / 20:09

Nashaniva.com

Аўкцыён арганізавала дзяржаўная кампанія «Мінскзелянбуд». Пачатковая цана — 51,6 тысячы рублёў, крок павышэння стаўкі — 5%.

Фота: Hata.by

Атракцыён «Кола агляду» быў выраблены ў 2010 годзе на прадпрыемстве «Сармат» ва ўкраінскай Вінніцы. Яго бяспечная эксплуатацыя гарантавалася на пяць гадоў пры выкананні інструкцый.

Атракцыён прызначаны для забавы і актыўнага адпачынку дзяцей, старэйшых за 14 гадоў, і дарослых. Ён знаходзіцца ў працоўным стане, вышыня — 27,5 метра.

Акрамя гэтага, на аўкцыён таксама выставілі «Горку для катання» з пачатковай цаной 163,2 тысячы рублёў і атракцыён «Зубр» («Ладдзя») — 24 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

Прадаюць атракцыён «Супер8» з парка Чалюскінцаў. Ён у працоўным стане

У парку Горкага ў Мінску атракцыёны будуць працаваць да канца кастрычніка

У мінскіх парках з'явяцца некалькі новых атракцыёнаў

Каментары да артыкула